Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве абрынулася новабудоўля, ёсьць пацярпелыя


Паводле інфармацыі «Інтэрфаксу», пацярпелі два чалавекі.

У цэнтры Масквы адбылося абвальваньне будынка. Як паведамляе Галоўнае ўпраўленьне МНС па Маскве, у выніку правядзеньня будаўнічых прац у двухпавярховым будаваным будынку адбылося абвальваньне перакрыцьцяў паміж першым і другім паверхам, ёсьць пацярпелыя.

На месцы здарэньня працуюць тры адзінкі тэхнікі і 12 чалавек, гаворыцца ў паведамленьні.

У сваю чаргу «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах перадае, што абвальваньне адбылося на плошчы 140 квадратных мэтраў, пацярпелі два чалавекі, адзін шпіталізаваны.

XS
SM
MD
LG