Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва Moodyʼs стабілізавала крэдытны рэйтынг Беларусі


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs зьмяніла прагноз зьмены сувэрэннага рэйтынгу і рэйтынгу незабясьпечанага доўгу Беларусі з «нэгатыўнага» на «стабільны».

Самі рэйтынгі пацьверджаны на ўзроўні «Caa1», паведамляе «Інтэрфакс».

Акрамя таго, Moodyʼs пацьвердзіла мяжу рэйтынгу валютнага доўгу Беларусі на ўзроўні «Caa1 / NP», столь рэйтынгаў абавязацельстваў і дэпазытаў у нацыянальнай валюце — на ўзроўні «B3», столь рэйтынгу дэпазытаў у замежнай валюце — на ўзроўні «Caa2 / NP».

Зьмена прагнозу адлюстроўвае паляпшэньне пазыцыі Беларусі па зьнешняй ліквіднасьці, якая, тым ня менш, застаецца слабой, а таксама скарачэньне дэфіцыту рахунку бягучых апэрацый і ўвядзеньне больш гнуткага рэжыму валютных курсаў.

Паводле прагнозаў Moodyʼs, ВУП Беларусі ў 2016 годзе скароціцца на 2,7%, а ў 2017 годзе вырасьце на 0,4%.

Глябальная шкала крэдытнага рэйтынгу Moodyʼs складаецца з 9 асноўных пазыцый. Рэйтынг «Caa1», які прысвоены Беларусі, адносіцца да сёмай пазыцыі — туды ўключаюцца даўгавыя абавязацельствы вельмі нізкай якасьці з высокай крэдытнай рызыкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG