Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кішынёве дэманстранты заблякавалі цэнтральны праспэкт


Намёты пратэстоўцаў у Кішынёве, архіўнае фота

Намёты пратэстоўцаў у Кішынёве, архіўнае фота

Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта, ураду і прызначэньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

У цэнтры Кішынёва дэманстранты перакрылі цэнтральны праспэкт і паставілі на праезнай частцы намёты. Акцыю праводзяць прыхільнікі Партыі сацыялістаў Малдовы і «Нашай партыі», якія раней усталявалі намётавы гарадок перад будынкам парлямэнту і Міністэрствам сельскай гаспадаркі.

Як паведамляе Інтэрфакс, увечары 2 кастрычніка некалькі соцень паліцэйскіх былі падцягнуты да намётавага мястэчка, пасьля таго як скончыўся тэрмін ультыматуму, выстаўленага пратэстоўцамі. Арганізатары пратэстаў заявілі, што, калі прэзыдэнт не падасьць у адстаўку, яны пачнуць рэалізацыю так званага пляну «Б», дэталі якога абяцалі раскрыць на прэс-канфэрэнцыі лідэраў дзьвюх партый.

Дзьве левыя партыі пачалі акцыі пратэсту 25 верасьня. Яны патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта, ураду і прызначэньня даты датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. З аналягічнымі патрабаваньнямі выступае і грамадзянская плятформа «Годнасьць і праўда», якая праводзіць акцыі пратэсту з 6 верасьня. Прыхільнікі гэтага руху ўсталявалі некалькі соцень намётаў на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу ў цэнтры Кішынёва. У нядзелю грамадзянская плятформа мае намер правесьці свой чарговы мітынг.

XS
SM
MD
LG