Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трэба страціць розум, каб паставіць на магіле жывёліны хрысьціянскі сымбаль», — сьвятар


Могілкі хатняй жывёлы ў Магілёве
Могілкі хатняй жывёлы ў Магілёве

Рэлігійным невуцтвам і духоўнай пустатой тлумачаць сьвятары ўсталяваньне крыжоў на магілах свойскіх сабак і катоў. Між тым хрысьціянскія сымбалі на жывёльных могільніках ня рэдкасьць.

Калі на магілах памерлых гадаванцаў іхныя гаспадары ставяць надмагільныя помнікі, гэта ня дзівіць. А вось укапаныя крыжы — бянтэжаць.

Крыж на жывёльным могільніку ў Магілёве
Крыж на жывёльным могільніку ў Магілёве

«Гэта блюзьнерства, дзікасьць і невуцтва», — камэнтуе сытуацыю адзін з праваслаўных сьвятароў з Магілёва.

«Зразумела, гаспадары пакутуюць празь сьмерць сваіх гадаванцаў. Але ж трэба страціць здаровы розум, каб хрысьціянскі сымбаль паставіць на магіле жывёліны, — абураецца ён. — Безумоўна, гэта адбітак таго часу, калі людзі жылі бяз Бога, а цяпер спрабуюць нагнаць прапушчанае. Дапускаю, што крыжы могуць ставіць і дзеці, але зь імі варта гаварыць у сям’і, што ёсьць што. У нас жа, на жаль, гавораць дарослыя зь дзецьмі пра грошы, дабрабыт, але не пра Бога».

Жывёльны могільнік на ўскрайку Магілёва
Жывёльны могільнік на ўскрайку Магілёва

Жывёльны могільнік на ўскрайку Магілёва
Жывёльны могільнік на ўскрайку Магілёва

Жывёльны могільнік на ўскрайку Магілёва
Жывёльны могільнік на ўскрайку Магілёва

Уладальнікі сабак, зь якімі ўдалося пагутарыць, ва ўкопваньні крыжоў на магілах свойскіх жывёлін нічога амаральнага ня бачаць.

Могільнік на ўскрайку аднаго з раёнаў Магілёва
Могільнік на ўскрайку аднаго з раёнаў Магілёва

«Разумееце, калі ў сям’і доўга жыве кот ці сабака, то яны становяцца роднымі. А паколькі яны родныя, то не заганна паставіць на магіле крыж», — кажа ўладальнік сабакі.

Магілы няма. Крыж ёсьць
Магілы няма. Крыж ёсьць

«Калі памірае, да прыкладу, сабака, то сям’я перажывае моцны стрэс, — кажа яшчэ адзін суразмоўца.— Крыж жа — сымбаль пакут, таму і ставяць яго на магіле. Маёй сям’і не даводзілася сутыкацца са сьмерцю свайго гадаванца, але ў такім выпадку я пасаромеўся б ставіць крыж на яго магіле. Думаю, што яму месца на магіле чалавека».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG