Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны экалягічны ўнівэрсітэт імя Сахарава спыніць сваё існаваньне


Будынак МДЭУ імя Сахарава

Будынак МДЭУ імя Сахарава

30 траўня на Нацыянальным прававым партале апублікаваная пастанова Савета Міністраў № 450 ад 27 траўня 2015 году, згодна зь якой МДЭУ выключаны зь пераліку дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасьня 2015 году.

Абітурыенты, якія сёлета паступяць у Міжнародны дзяржаўны экалягічны ўнівэрсітэт імя Сахарава, праз 4 гады атрымаюць дыплём Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Пытаньне пра далучэньне МДЭУ імя А. Д. Сахарава да БДУ раней абмяркоўвалася на пашыраным паседжаньні рэктарату МДЭУ з удзелам міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова і рэктара БДУ Сяргея Абламейкі.

Пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у краіне практычна не было адмыслоўцаў, прафэсійна падрыхтаваных для мінімізацыі наступстваў радыяцыйных аварый. І ў 1992 годзе ў Менску быў адкрыты Сахараўскі каледж, які з 1994 году набыў статус Міжнароднага экалягічнага ўнівэрсітэту імя Сахарава. МДЭУ рыхтаваў адмыслоўцаў па маніторынгу навакольнага асяродзьдзя і па экалягічнай мэдыцыне.

XS
SM
MD
LG