Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародны банк пазычае Беларусі 10 мільёнаў даляраў


Фота ©Shutterstock

Фота ©Shutterstock

Сёньня Палата прадстаўнікоў з ініцыятывы ўраду прыняла спэцыяльны закон «Аб ратыфікацыі пагадненьня аб пазыцы паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і разьвіцьця».

Пасьля працэдуры ратыфікацыі Беларусь атрымае 10-мільённы крэдыт на вельмі добрых умовах. Па-першае, ён выдаецца на 8 год, першыя 5 зь якіх — ільготныя. Па-другое, падатак за карыстаньне пазыкай зусім маленькі: 0,25% у якасьці аплаты за аднаразовы збор і яшчэ тыя ж 0,25% за арганізацыю крэдыту.

Але гэты крэдыт — мэтавы. Яго можна скарыстаць толькі на «мадэрнізацыю сыстэмы кіраваньня дзяржаўнымі фінансамі ў Рэспубліцы Беларусь». Мадэрнізацыю плянуюць правесьці ў трох кірунках:

1) удасканаліць правілы і працэдуры кіраваньня бюджэтам;

2) разьвіць інфармацыйныя тэхналёгіі для кіраваньня дзяржаўнымі фінансамі;

3) рэфармаваць спосабы і працэдуры кіраваньня «з дапамогай праграмы ўмацаваньня патэнцыялу мерапрыемстваў па інфармацыйнаму ўзаемадзеяньню».

А вось пусьціць гэтыя грошы ў вытворчасьць, не парушаючы пагадненьня, немагчыма.

«Амэрыканцы і эўрапейцы ўжо даўно даюць грошы не на тое, што нам патрэбна, а толькі на тое, што яны лічаць важным для Беларусі — тлумачыць сытуацыю эканаміст, намесьнік старшыні Абʼяднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін. — І гэта якраз той выпадак. Яны лічаць, што ў нас павінна быць незалежная ад кіраўніка дзяржавы фінансавая сыстэма. І каб яна была моцнай і ўстойлівай. Вось на гэта яны ахвотна даюць ільготны крэдыт.

Па вялікаму рахунку такая сучасная фінансавая сыстэма Лукашэнку непатрэбная. Але калі ёсьць магчымасьць атрымаць валютны крэдыт, то адмаўляцца ад яго было б неразумным».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG