Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мірончык: Расея пабачыла праблему там, дзе ня бачыла 20 гадоў


Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Дзьмітры Мірончык заявіў, што Беларусь ня бачыць праблемы ў тым, як арганізаваны пропуск на мяжы «Саюзнай дзяржавы».

Паводле Мірончыка, Беларусь лічыць адным з найбольш значных дасягненьняў у межах «Саюзнай дзяржавы» адсутнасьць мяжы паміж Беларусьсю і Расеі. Але Расея бачыць праблему.

«Гэта рэальная свабода перамяшчэньня для грамадзян Беларусі і Расеі, а таксама трэціх краін. Ад гэтага ёсьць велічэзныя плюсы ў чыста чалавечым і ў эканамічным пляне, у тым ліку за кошт прывабнасьці транзыту праз Расею і Беларусь для замежнікаў».

Разам з тым прэс-сакратар МЗС падкрэсьліў, што «для грамадзян трэціх краін гэтая зручнасьць зусім не азначала бескантрольнасьці — на тэрыторыю Беларусі і Расеі яны прыбываюць празь міжнародныя пункты пропуску і на падставе візаў.

«Больш за тое, пры выдачы візаў Беларусь і Расея арыентуюцца на адзіны сьпіс іншаземцаў, уезд якіх непажаданы. Адпаведнае пагадненьне паміж нашымі краінамі дзейнічае ўжо ня першы год», — адзначыў Мірончык.

Дзьмітры Мірончык

Дзьмітры Мірончык

Адказваючы на пытаньне журналіста пра падрыхтоўку да ўвядзеньня адзінай візавай прасторы ў «Саюзнай дзяржаве», Мірончык сказаў, што такое рашэньне можа стаць варыянтам вырашэньня праблемы, зьвязанай з адсутнасьцю міжнародных прапускных пунктаў на агульнай мяжы:

«Цяпер Расея пабачыла праблему там, дзе ня бачыла яе два дзясяткі гадоў — у адсутнасьці міжнародных пунктаў пропуску на нашай агульнай мяжы. Калі нашы партнэры лічаць, што гэта для іх нязручна, тады трэба вырашаць гэтае пытаньне. Варыянтаў яго вырашэньня некалькі — ня толькі шляхам абсталяваньня расейцамі пунктаў пропуску, але і з дапамогай, напрыклад, узаемнага прызнаньня візаў для мэтаў транзыту. Дарэчы, гэты мэханізм, створаны ў рамках СНД, выкарыстоўваўся і расейскім, і беларускім бакамі. Але на пачатку двухтысячных менавіта Масква першай ад яго адмовілася.

Зараз гэтую тэму зноў абмяркоўваюць беларускія і расейскія спэцыялісты — іх хуткую сустрэчу пазаўчора анансавалі на сумеснай прэс-канфэрэнцыі міністры замежных справаў. Які варыянт выпрацуюць экспэрты, ці будзе гэта адзіная візавая прастора альбо нешта іншае, паглядзім. Для нас прынцыпова, каб у той час, калі мы спрабуем вырашыць гэтую сытуацыю, не рабіліся нейкіх рэзкіх аднабаковых дзеяньняў, якія ствараюць праблемы для грамадзян трэціх краінаў і для нашых кампаніяў — аўта- і авіяперавозьнікаў, турагенцтваў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG