Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Фінляндыі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць расізму


Хэльсынкі, ілюстрацыйнае фота
Хэльсынкі, ілюстрацыйнае фота

У некалькіх гарадах Фінляндыі тысячы людзей прынялі ўдзел у дэманстрацыях супраць расізму і гвалту.

У Хэльсынкі на вуліцы выйшлі каля 15 тысяч чалавек. Сярод выступоўцаў была і былая прэзыдэнтка краіны Тар’я Халанэн.

У горадзе Куопіё ў дэманстрацыі прыняў удзел прэм’ер-міністар краіны Юха Сіпіля.

Масавыя маршы прайшлі таксама ў Тампэрэ іншых гарадах.

Акцыі сталі адказам на гібель 28-гадовага антыфашыста, зьбітага ў сутыкненьнях з нэанацыстамі. Ён памёр ад атрыманых траўмаў у лякарні ў Хэльсынкі 16 верасьня. Па гэтай справе быў затрыманы 26-гадовы чалец нэанацысцкай групоўкі. Ён падазраецца ў ненаўмысным забойстве.

Напад асудзілі вядучыя палітыкі краіны. Загучалі заклікі забараніць расісцкія і экстрэмісцкія арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG