Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар спорту Расеі просіць дапусьціць расейскіх атлетаў на Алімпіяду


Міністар спорту Расеі Віталь Мутко, архіўнае фота

Міністар спорту Расеі Віталь Мутко папрасіў прабачэньня за допінг-скандал, да якога датычныя спартсмэны зь яго краіны, і папрасіў усё ж дапусьціць расейскіх атлетаў да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Пра гэта Мутко напісаў у артыкуле, апублікаваным 15 траўня ў брытанскай газэце Sunday Times.

Мутко адзначыў, што Расея па-ранейшаму «прыхільная захаваньню высокіх стандартаў у спорце і супрацьстаіць усяму, што ставіць пад пагрозу алімпійскія ідэалы», што яму «вельмі шкада, што спартсмэны, якія спрабавалі падмануць нас і сьвет, не былі злоўлены раней».

Расійскія лёгкаатлеты з-за допінгавага скандалу цяпер ня маюць права ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных фэдэрацый (ІААФ), а таму ня могуць выканаць кваліфікацыйныя нарматывы для ўдзелу ў Алімпіядзе.

Да пачатку спаборніцтваў у Бразыліі засталося менш за тры месяцы — Гульні стартуюць 5 жніўня. Прэзыдэнт Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (ВАДА) Крэйг Рыдзі назваў «вельмі малаверагодным» удзел расейскіх лёгкаатлетаў у спаборніцтвах у Рыа-дэ-Жанэйра.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG