Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне двум дзяржаўным выданьням — рэспубліканскаму сатырычна-гумарыстычнаму часопісу «Вожык» і раённай газэце «Наш край» (Баранавічы).

Пра гэта стала вядома з афіцыйнага адказу Мінінфарма на зварот прэс-сакратара Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага.

Зварот у Мінінфарм быў накіраваны пасьля таго, як гэтае ведамства вынесла папярэджаньні адразу некалькім недзяржаўным рэгіянальным выданьням — «Газеце Слонімскай», Intex-Press і «Ганцавіцкаму часу».

Падставай для папярэджаньня стала тое, што ў выходных дадзеных газэт у якасьці органа, які іх зарэгістраваў, значылася «Міністэрства інфармацыі РБ», а трэба — «Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь».

БАЖ цікавіўся, якім чынам міністэрства рэагуе на парушэньне заканадаўства аб СМІ дзяржаўнымі выданьнямі, бо ў выходных дадзеных дзяржаўных газэт «Рэспубліка» і «Наш край», а таксама часопісаў «Вожык» і «Арэлі» таксама фігураваў надпіс «Міністэрства інфармацыі РБ».

У адказе міністэрства, аднак, не ўдакладняецца, за якія менавіта парушэньні атрымалі папярэджаньні гэтыя два дзяржаўныя выданьні.

XS
SM
MD
LG