Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Тэлевізар перамог халадзільнік”: Шарамет і Мілінкевіч абмеркавалі, хто зьменіць Лукашэнку


Галоўныя пытаньні гутаркі — адносіны Беларусі і Расеі, пэрспэктывы апазыцыі на парлямэнцкіх выбарах і “савецкасьць” сучаснай Беларусі.

У эфіры расейскай службы Свабоды журналіст Міхаіл Сакалоў пагутарыў з беларускім палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам і заснавальнікам сайта “Беларускі партызан” Паўлам Шараметам пра сучаснасьць і будучыню Беларусі.

Так, Аляксандар Мілінкевіч мяркуе, што Беларусь не зьяўляецца “экспэрымэнтальнай лябараторыяй” для Расеі, дзе адпрацоўваюцца мэханізмы прыцісканьня іншадумцаў, якія потым пяройме Расея; што сымпатыі да Майдана ў Беларусі перамог страх Майдана; што шляхам выбараў Лукашэнку не перамагчы і што сцэнар з заменай Лукашэнкі на яго сыноў немагчымы празь беларускі мэнталітэт.

Павал Шарамет заўважае, што хоць практычна ўся апазыцыя ігнаравала прэзыдэнцкія выбары, байкот цяпер непапулярны, ды апазыцыю, нават “Гавары праўду”, наўрад ці прапусьцяць у парлямэнт; што вулічныя пратэсты не разганяюць, бо Лукашэнку пераканалі, што апазыцыя разбураная і надломленая; што Расея можа ўсё-такі збудаваць вайсковыя базы ў Беларусі, а магчыма і паўтарыць тут “крымскі сцэнар”.

Глядзіце поўную вэрсію праграмы ніжэй альбо чытайце тэкставую вэрсію на сайце расейскай службы Радыё Свабода.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG