Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель на чацьвёртым месцы па падзеньні сярод постсавецкіх краінаў


У 2015 годзе валюты краінаў былога СССР значна ўпалі ў адносінах да даляра. Больш за ўсё абваліўся азэрбайджанскі манат — на 98,7%, лепш за ўсіх пачуваў армянскі драм — га год патаньнеў ўсяго на 1,6%.

На другім месцы па падзеньні — Казахстан (85,7%), на трэцім — Узбэкістан (57,1%). Беларусь займае чацьвёртае месца: беларускі рубель патаньнеў на 55,9%. Ва Ўкраіне грыўна абвалілася ўдвая — на 50,9%. Расейскі рубель ўпаў на 29%

Курс беларускага рубля на 1 студзеня 2016 года склаў 18 569 рублёў за 1 даляр. Год таму, 1 студзеня 2015 года даляр каштаваў 11 900, 1 студзеня 2014 года — 9 520, а 5 гадоў таму, 1 студзеня 2011 года — 3 000. Экспэрты прагназуюць ў 2016 годзе далейшае падзеньне беларускага рубля і ў сувязі з маючай адбыцца дэнамінацыяй, і паводле іншых эканамічных чыньнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG