Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка не зьбіраецца станавіцца прэм’еркай


Юлія Цімашэнка
Юлія Цімашэнка
Былая прэм’ерка Юлія Цімашэнка просіць не разглядаць яе кандыдатуру на пасаду кіраўніка ўраду. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце партыі «Бацькаўшчына».

«Для мяне стала сюрпрызам інфармацыя пра тое, што мяне прапануюць на пасаду прэм’ер-міністра Ўкраіны. Гэтае пытаньне са мной ніхто не ўзгадняў і не абмяркоўваў. Дзякуй за павагу, але прашу не разглядаць маю кандыдатуру на пасаду кіраўніка ўраду», — гаворыцца ў заяве Юліі Цімашэнкі.

Раней у нядзелю народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Мікалай Таменка паведаміў, што Вярхоўная Рада абмяркоўвае тры кандыдатуры на пасаду прэм’ера — Пятра Парашэнкі, Арсеня Яцанюка і Юліі Цімашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG