Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Бандарэнка: Прысуд Дашкевічу — дзікунства ў цэнтры Эўропы


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка
У Глыбоцкай калёніі адбыўся выязны суд над лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам. Палітвязьня зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі і пакаралі за гэта яшчэ годам зьняволеньня. Раней Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на два гады турмы і мусіў заставацца за кратамі яшчэ чатыры месяцы. Зараз выйсьці на волю Зьміцер Дашкевіч зможа не раней за 28 жніўня 2013 году. Новы прысуд лідэру «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу камэнтуе былы палітвязень, кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка.

«Як тут можна казаць пра тое, што гэта законнае пакараньне, калі ўсім абсалютна відавочна, што Зьміцер Дашкевіч апынуўся за кратамі, не ўчыніўшы ніякіх правапарушэньняў? І ўвесь гэты час, калі ён там знаходзіўся, было таксама відавочна, што ўлады проста зьдзекаваліся зь яго і спаганялі сваю злосьць. А сёньняшні прысуд — дзікунства ў цэнтры Эўропы. І ў такое, пэўна, цяжка паверыць, што гэта дзесьці ў цывілізаваным сьвеце ўвогуле можа адбывацца: толькі за тое, што чалавек адмовіўся схадзіць у сталоўку — яго асудзілі паводле крымінальнага артыкула яшчэ на год. І мы як праваабаронцы ўжо ня раз закраналі гэтую тэматыку і гаварылі пра тое, што Крымінальна-выканаўчы кодэкс даўным-даўно павінен быць перапісаны і гэты артыкул павінен быць зьменены. Але выглядае, што тым, хто займаецца перавыхаваньнем асуджаных, прасьцей асуджаць людзей, чым клапаціцца пра тое, каб яны як найхутчэй вярталіся ў нармальнае жыцьцё».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG