Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такое жыцьцё: Замест даху — цэляфан


Такое жыцьцё: Замест даху — цэляфан
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:00 0:00
Наўпроставы лінк

Такое жыцьцё: Замест даху — цэляфан

У Магілёве жыхары дома на вуліцы Чалюскінцаў, 63, перажылі зіму зь ненакрытым кавалкам даху. Бляха, якой накрытая большая частка будынка, замененая цэляфанавай плёнкаю і старым шыфэрам. Як сьцьвярджаюць жыхары, будаўнікі кінулі рамантаваць іх дом з восені. З сабою яны зьвезьлі і матэрыялы. Толькі друз застаўся на двары.

Аднавіўся рамонт пасьля таго, як людзі пачалі скардзіцца і пагражаць мясцовай уладзе прэзыдэнтам.

«За час, пакуль не было даху, некалькі кватэраў заліло вадой», — кажа жыхарка дома Віялета Канстанцінаўна.

Побач з домам – будынак Магілёўскага райвыканкаму, а цераз дарогу – пляцоўка, якую гарвыканкам прызначыў для мясцовых акцыяў пратэсту.


Відэарубрыка «Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Героі — звычайныя людзі ў розных сытуацыях, у судах, на канцэртах, сходах, у рэстаранах, цэрквах, музэях... Шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе, ад радзільнага дому да могілак.

Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы! Аўтары найлепшых дасланых у рэдакцыю відэа атрымаюць узнагароду. Наступныя вынікі конкурсу сярод чытачоў сайту — у канцы сакавіка.

Даслаць сваё відэа (агульны хранамэтраж здымкаў не даўжэй за 3 хвіліны) альбо дамовіцца на іншы спосаб перадачы файлаў можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com

Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя памеры карцінкі — 640х360 (прапорцыя 16:9) альбо 480х360 (4:3); відэа мусіць быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.

Рэдакцыя пакідае за сабой права рэдагаваць атрыманыя ад чытачоў відэа.


Усе выпускі «Такога жыцьця» (студзень-сакавік 2012)


Чыноўніца і беларуская мова


Штурханіна па таннае малако


Чарга ў кансулят Польшчы


Магілёў, які зьнікае


Нажом па слупе


Вернікі бароняцца ад дактыляскапіі


Марозны кайф па-гомельску


Таннае віно


Навошта сьляпому бясплатны праезд?


Караткевіч у ролі Леніна


Луна і электарат


Беларуская мова ў войску


Звольнілі, бо ачольваў страйкам


Гарадзенскі верш Купалы


Інвалід і дэпутат


Віцебскі тачыльшчык

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG