Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Віктарам Сырыцам працягнуць 11 лістапада


Віктар Сырыца ў залі суду
Віктар Сырыца ў залі суду
Судзьдзя Баранавіцкага гарадзкога суду Станіслаў Півавар адклаў разгляд справы сакратара мясцовага сходу Віктара Сырыцы на 11 лістапада.

Судзьдзя аб'яднаў справу спадара Сырыцы са справай кіраўніка мясцовага Народнага сходу Віктара Мезяка. Абодвух абвінавачваюць у арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства 8 кастрычніка.

Віктар Мезяк і Віктар Сырыца з гэтым нязгодныя. Яны заявілі, што Народны сход арганізоўваўся ў адпаведнасьці з законам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах, а не паводле закону аб масавых мерапрыемствах.

Судзьдзя Станіслаў Півавар палічыў, што судовае паседжаньне варта працягнуць у прысутнасьці міліцыянтаў, якія складалі пратаколы, а таксама прадстаўнікоў гарвыканкаму.

Спадар Сырыца кажа, што судзьдзя Станіслаў Півавар падаўся яму аб’ектыўным, таму ён спадзяецца на станоўчы вырак: "Нейкая надзея ёсьць. Стала весялей сёньня мне… Тым болей што судзьдзя Півавар вывучыў закон аб мясцовых сходах, і я спадзяюся, што ён будзе кіравацца гэтым законам, а не законам аб масавых мерапрыемствах".

4 лістапада сакратар баранавіцкага Народнага сходу Віктар Сырыца прыйшоў у міліцыю па позьве. Намесьнік начальніка аддзелу аховы грамадзкай бясьпекі і прафіляктыкі маёр Павал Кульгавік склаў пратакол апытаньня наконт удзелу Сырыцы ў Народным сходзе 8 кастрычніка.

Потым на актывіста склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і ўдзел у ім. Актывісту адразу ж уручылі позву ў суд на 10 лістапада. Працяг судовага паседжаньня ў гарадзкім судзе Баранавічаў прызначаны на 11 лістапада.

Віктар Сырыца з паплечнікамі перад пачаткам суду
Віктар Сырыца з паплечнікамі перад пачаткам суду

Віктар Мезяк, старшыня баранавіцкага Народнага сходу.
Віктар Мезяк, старшыня баранавіцкага Народнага сходу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG