Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень Народнага сходу ў Воршы прызначылі суботнік


Мясцовыя актывісты адзначаюць, што дагэтуль у кастрычніку суботнікі яшчэ не праводзіліся ні разу. І мяркуюць, што на суботу 8-га ён прызначаны адмыслова: каб абавязаць людзей выйсьці на працу або на добраўпарадкаваньне гораду і пазбавіць магчымасьці трапіць на Народны сход.

Народны сход мае прайсьці а 13-й гадзіне на гарадзкім стадыёне. Гэта адзінае ў горадзе месца, дзе можна праводзіць вулічныя акцыі, тлумачыць сябар аргкамітэту, старшыня гарадзкой арганізацыі партыі “Справядлівы сьвет” Мікалай Дзямідаў.

“Мы даслалі па пошце запрашэньні старшыні гарвыканкаму Мікалаю Лісоўскаму і старшыні гарсавету Людзьміле Дабрынінай. Мяркую, што ім варта прыйсьці ды сустрэцца з людзьмі, калі яны хочуць захаваць пэўны аўтарытэт сярод аршанцаў. Бо ідэя з суботнікам зусім не дадае ім павагі: на пляцоўку каля стадыёну, дзе мы мяркуем сабрацца, могуць выгнаць службоўцаў з рыдлёўкамі ды мяцёлкамі, каб нам перашкодзіць. Многія будуць у гэты дзень занятыя і на сваіх прадпрыемствах. Але ў нас ёсьць і беспрацоўныя, і моладзь – так што людзі, спадзяюся, усе адно зьбяруцца”, — паведаміў Дзямідаў.

Раней суботнікі ў кастрычніку ні разу не праводзіліся. А цяпер мясцовыя ўлады раптам вырашылі абвясьціць цэлы “месячнік па добраўпарадкаваньні гарадоў Ворша, Барань і пасёлка Балбасава”, паведамляе мясцовы незалежны сайт orshatut.by .

“Летась у чэрвені аршанскія актывісты зьвярталіся ў гарвыканкам, каб нас падтрымалі з ідэяй правесьці суботнік па добраўпарадкаваньні рэчышча і берагоў Аршыцы. Дык нам адмовілі: маўляў, праводзьце самі, бо ў нас суботнікі традыцыйна праходзяць толькі ў красавіку. А цяпер раптам — такая нечаканая ініцыятыва", — адзначае сябар аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу Мікалай Дзямідаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG