Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяпер віцебскія ёлкі ахоўвае міліцыя


У Віцебску зьявіўся «пост № 1» — міліцыянты ахоўваюць ёлку на плошчы Перамогі, на якой 7 студзеня зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг, а таксама ёлку на плошчы Свабоды.

Ёлка на плошчы Перамогі — пад кругласутачнай аховай.

Назіраньне вядзецца круглыя суткі: удзень міліцыянты дзяжураць па адным-два чалавекі, а ўвечары ахова ўзмацняецца — па плошчах шпацыруюць адразу некалькі патрулёў.

Міліцыянты, якія дзяжураць на плошчы Перамогі, патлумачылі, што мусяць ахоўваць падыходы да ёлкі — не дапускаць, каб пабочныя асобы пералазілі цераз дэкаратыўны плоцік вакол дрэва. Усіх, хто праяўляе «падазроную цікаўнасьць», загадана затрымліваць. А калі не атрымаецца, то выклікаць падмацаваньне, а ўсіх мінакоў папярэджваць пра магчымую небясьпеку — для гэтага міліцыянтам выдалі гукаўзмацняльнікі.

Ёлку на плошчы Свабоды вартуюць асобы ў цывільным.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG