Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аптэкі ня могуць прызапашваць лекі для хворых


У Магілёве не прыпыняецца ажыятажны попыт на супрацьгрыпозныя мэдычныя прэпараты. Паводле фармацэўтаў, у свабодным продажы іх ужо амаль няма.

Людзі бяруць лекі для сябе й сваякоў і трацяць на іх дзясяткі тысяч рублёў.

Паводле афіцыйных крыніц, у Магілёў наступная буйная партыя прэпаратаў паступіць толькі праз тыдзень — у сераду. Тым часам у аптэках шукаюць магчымасьці назапасіць лекі для людзей, у якіх ёсьць рэцэпты.

“Сёньня мы ня маем заканадаўчай сілы, каб пакінуць сабе гэты рэзэрв. Можа, гэтае пытаньне варта разгледзець на ўзроўні ўправы аховы здароўя, выканаўчага камітэту, нейкімі лякальнымі заканадаўчымі актамі”, — наракае генэральны дырэктар магілёўскага аб’яднаньня “Фармацэя” Сьвятлана Кісялёва.

Ад сёньня магілёўскае таварыства “Стужка” пачало вырабляць марлевыя павязкі. Прадпрыемству пакуль паступіў заказ вырабіць іх 200 тысяч. Павязка магілёўскай вытворчасьці шматразовая. Яна павінна выцесьніць з рынку павязкі кітайскай вытворчасьці, тэрмін дзеяньня якіх — дзьве гадзіны, а кошт — 350 рублёў. Колькі будзе каштаваць магілёўская павязка, не паведамляецца. Маска сэртыфікаваная Міністэрствам аховы здароўя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG