Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мікола Статкевіч вылецеў у Луанду


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Былы палітвязень Мікола Статкевіч возьме ўдзел у Радзе Сацыялістычнага інтэрнацыяналу, якая зьбярэцца ў Анголе.

На гэты форум беларускага палітыка асабіста ў тэлефоннай размове запрасіў генэральны сакратар Сацынтэрну Луіс Аяла. Паводле словаў Мікалая Статкевіча, Луіс Аяла падтрымліваў яго падчас зьняволеньня.

У Сацынтэрн — міжнародную няўрадавую сацыял-дэмакратычную арганізацыю — уваходзяць 156 партыяў са 126 краінаў. БСДП «Народная грамада» — кансультатыўны сябра Сацынтэрну.

Вышэйшыя кіроўныя органы Сацынтэрну — Кангрэс, які зьбіраецца раз на 3–5 гадоў, і Рада, якія ўключае ў сябе прадстаўнікоў усіх арганізацыяў — сяброў Сацынтэрну і зьбіраецца два разы на год. Папярэдняе паседжаньне Рады было ў ліпені ў Нью-Ёрку.

На запрашэньне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» генэральны сакратар Сацынтэрну чыліец Луіс Аяла наведваў Беларусь у 2001 годзе разам з тагачаснымі прэм’ер-міністрам Чэхіі Мілашам Зэманам і старшынём міжнароднага камітэту парлямэнту Швэцыі Урбанам Аленам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG