Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША можа расьсьледаваць умяшаньне Расеі ў выбары ў ЗША


У сераду амэрыканскія заканадаўцы прадставілі законапраект, якім прадугледжваецца стварэньне спэцыяльнай незалежнай камісіі па расьсьледаваньні расейскага ўмяшаньня ў прэзыдэнцкую кампанію ў Злучаных Штатах.

Законапраект унесьлі кангрэсмэны-дэмакраты Эрык Суолвэл і Элая Камінгс. Яны прапаноўваюць уключыць у камісію спэцыялістаў у галіне кампутарнай бясьпекі, выбарчага заканадаўства і зьнешняй палітыкі. Ім будзе дадзена права зьбіраць паказаньні сьведак, выклікаць на слуханьні афіцыйных асобаў і атрымліваць дакумэнты, неабходныя для вядзеньня расьсьледаваньня.

У падтрымку гэтай ідэі выступіў ўплывовы сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм, які заявіў пра тое, што ён у якасьці кіраўніка некалькіх падкамітэтаў Сэнату мае намер правесьці ўласнае расьсьледаваньне магчымага расейскага ўмяшаньня ў амэрыканскі выбарчы працэс. Кіраўнік сэнацкага камітэту па міжнародных адносінах рэспубліканец Боб Коркер абвясьціў пра тое, што сябры яго камітэту маюць намер высьветліць праўду.

Будучыня ідэі стварэньня спэцыяльнай камісіі застаецца пад пытаньнем, паколькі ў выпадку зацьвярджэння Кангрэсам для набыцьця моцы закон павінен быць падпісаны прэзыдэнтам ЗША. Дональд Трамп у інтэрвію часопісу The Time, якое выйшла ў сераду, заявіў пра тое, што, на яго думку, за крадзяжом электроннай перапіскі кіраўнікоў Дэмакратычнай партыі, якая потым зьявілася на сайце Wikileaks, магла стаяць Расея, але мог стаяць і Кітай або нейкі хакер зь Нью-Джэрсі або іншыя людзі і арганізацыі.

На пачатку гэтага тыдня кангрэсмэн Эдам Шыф, сябра камітэту Палаты прадстаўнікоў па справах выведкі заклікаў Белы дом даць сябрам Кангрэсу сакрэтную інфармацыю пра расейскія спробы ўмяшаньня ў амэрыканскі выбарчы працэс, сабраную амэрыканскімі спэцслужбамі.

Як піша амэрыканская прэса, у амэрыканскіх выведагенцтваў ёсьць цьвёрдыя сьведчаньні датычнасьці Расеі да такой дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG