Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міклаш Харасьці: у Беларусі няма адчувальных прыкмет паляпшэньня становішча ў карыстаньні правам на свабоду думкі


Міклаш Харасьці (Miklós Haraszti)

Міклаш Харасьці (Miklós Haraszti)

29 кастрычніка на пасяджэньні Генэральнай асамблеі ААН спэцыяльны дакладчык ААН па пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці прадставіць даклад аб свабодзе выказваньня думкі ў Беларусі.

У дакладзе, які грунтуецца на аналізе праваабарончай інфармацыі, у тым ліку падрыхтаванай Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Праваабарончым цэнтрам «Вясна», спэцдакладчык адзначае:

«Нягледзячы на пастаянныя заклікі з боку грамадзянскай супольнасьці ў краіне і з боку міжнароднай супольнасьці, адчувальных прыкмет паляпшэньня становішча ў карыстаньні правам на свабоднае выказваньне думкі няма. Абмежавальная сыстэма дазвольнай рэгістрацыі тармозіць разьвіцьцё плюралістычных і незалежных навінавых СМІ, уціскае свабоду выказваньня думкі ў рэжыме онлайн і стрымлівае мастацкую творчасьць у краіне. Гэтая рэпрэсіўная сыстэма рэгуляваньня яшчэ больш пагаршаецца перасьледам любога СМІ або любой асобы, якія імкнуцца рэалізаваць сваё права на свабоду слова».

У дакладзе падаюцца рэкамэндацыі, якія могуць паспрыяць выпраўленьню сытуацыі ў Беларусі.

«Зробленыя ў дакладзе высновы паказваюць на тое, што ўсталяваная за апошнія два дзесяцігодзьдзі сыстэма кіраваньня СМІ фактычна здушыла ажыцьцяўленьне права на свабоду думкі і інфармацыю. Асаблівую трывогу ў сувязі з гэтым выклікае прыняцьце ў сьнежні 2014 году паправак да закону аб СМІ, паколькі папраўкі тычацца апошняй апоры свабоднага выказваньня думкі — інтэрнэту», — адзначаецца ў дакладзе.

XS
SM
MD
LG