Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста АГП з Магілёва Мікалая Гладышава аштрафавалі


Мікалай Гладышаў

Мікалай Гладышаў

Судзьдзя Ленінскага суду Магілёва Натальля Панасенка пакарала штрафам у 25 базавых велічыняў (4 мільёны 500 тысяч рублёў) актывіста АГП з Магілёва Мікалая Гладышава.

Яго абвінавацілі ў адміністрацыйным правапарушэньні за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.

Затрымалі Гладышава 27 красавіка раніцай, калі ён на прывакзальнай плошчы раздаваў газэту «Наш час» і бюлетэнь АГП «Не — карупцыі».

Да газэты «Новы час» прэтэнзіяў у міліцыянтаў не было. А бюлетэнь «Не — карупцыі», паводле міліцыі, ня меў выходных зьвестак, таму на актывіста склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.

У судзе Гладышаў заявіў, што ня лічыць сябе вінаватым, бо кіраваўся Канстытуцыяй краіны.

XS
SM
MD
LG