Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі ўдзельніка сустрэчы з бацькамі Жызьнеўскага


У Менску затрымалі грамадзкага актывіста з Стоўбцаў Мікалая Коласа. Пра гэта Свабодзе паведаміла Вольга Міклайчык.

Мікалай удзельнічаў у сустрэчы з бацькамі Міхаіла Жызьнеўскага, якая адбывалася ў офісе прафсаюзу РЭП на вуліцы Кульман. Пасьля сустрэчы ён паехаў на вакзал, каб вярнуцца ў Стоўбцы.

Неўзабаве ён патэлефанаў і пасьпеў паведаміць, што на яго «затрымалі на Плошчы Леніна і вядуць у пастарунак».

Па 21-й гадзіне стала вядома, што пасьля праверкі дакумэнтаў Мікалая Коаласа вызвалілі.

XS
SM
MD
LG