Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стракатая Расея: ад Алексіевіч да Лімонава


Расейскія стэнды на ХХІІІ Менскім міжнародным кніжным кірмашы па плошчы на другім месцы пасьля беларускіх. І літаратура прадстаўленая вельмі розная.

Маскоўскае выдавецтва «Время» — адзінае, якое прадставіла ўсе пяць кніг нобэлеўскай ляўрэаткі 2015 году Сьвятланы Алексіевіч. На стэндах — партрэты ляўрэаткі.Тут жа можна набыць і кнігі Сьвятланы Алексіевіч па прымальных коштах: «Час сэканд хэнд» — за 130 тысяч, астатнія — за 115 тысяч беларускіх рублёў.

Журналісты запыталіся ў кіраўніка праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца, чаму міжнародную выставу адкрывалі чыноўнікі з прэзыдэнцкай адміністрацыі, Мінінфарму, а ня нобэлеўская ляўрэатка. Чаргінец адказаў наступнае:

«Ведаеце, звычайна выставу адкрываюць тыя, хто яе арганізуе, так прынята ва ўсім сьвеце. Запрашэньне ёй ад міністэрства зрабілі, але яна за мяжой... Ад афіцыйнага беларускага стэнда не арганізоўвалі сустрэчу з Алексіевіч, але яна ў пляне была, але адказу ад яе мы не атрымалі».

Палічка, прысьвечаная Сьвятлане Алексіевіч, на стэндзе выдавецтва «Время»

Палічка, прысьвечаная Сьвятлане Алексіевіч, на стэндзе выдавецтва «Время»

Старшыня праўладнага саюзу пісьменьнікаў Мікалай Чаргінец і старшыня Савету рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч

Старшыня праўладнага саюзу пісьменьнікаў Мікалай Чаргінец і старшыня Савету рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч

Расейскія стэнды раскіданыя па розных месцах цэнтральнага павільёна. Побач з украінскім стэндам выдавецтва «Освіта» — кнігі расейскіх выдавецтваў спэцыфічнай скіраванасьці. Да прыкладу, некалькі твораў расейскага палітыка Сяргея Глазьева пра падзеі ва Ўкраіне — «Украинская катастрофа. От американской агрессии к мировой войне», «Последняя мировая война».

Тут жа шырока прадстаўленыя кнігі ўкраінскага пісьменьніка і журналіста Алеся Бузіны, які быў забіты ў красавіку 2015 года: «Моя философия», «Докиевская Русь», «Вурдалак Тарас Шевченко».

А ў сутарэньні можна набыць кнігі Эдуарда Лімонава«Киев Капут» за 70 тысяч, а таксама «Неизвестный Лимонов».

Нядорага прадаецца і «Битва за Крым. От противостояния до возвращения в Россию» Аляксандра Шыракарада.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG