Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ патрабуе вызваліць усіх затрыманых, спыніць рэпрэсіі і звольніць Шуневіча


Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выступіў з заявай з абурэньнем і пратэстам з нагоды беспрэцэдэнтна масавых затрыманьняў ды зьбіваньня ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка 2017 году.

«Грубае парушэньне нават цяперашняга несправядлівага ды недэмакратычнага закону «Аб масавых акцыях» Менгарвыканкамам, якое выявілася ў ігнараваньні пададзенай заяўкі ды забароне мірнай дэманстрацыі, а таксама абсалютна нематываваныя арышты ды гвалт у дачыненьні да мірных грамадзянаў Беларусі — як удзельнікаў акцыяў 25 і 26 сакавіка, так і журналістаў, назіральнікаў ды выпадковых мінакоў — зьяўляюцца непрымальнымі ды неадэкватнымі і дэманструюць аднаўленьне дзеяньня ўсіх ранейшых рэпрэсіўных мэханізмаў у Беларусі.

Мы бачым, што ўлада чарговы раз імкнецца падмануць ня толькі беларускі народ, але й міжнародную супольнасьць, фабрыкуючы крымінальную справу супраць беларускіх патрыётаў з колішняга «Белага легіёну» ды «Маладога Фронту», каб апраўдаць новую хвалю рэпрэсіяў супраць нязгодных з палітычным ды сацыяльна-эканамічным курсам кіраўніцтва краіны.

Мы перакананыя, што тыя, хто прымаў палітычныя рашэньні, рыхтаваў ды выконваў загады аб раскрутцы палітычна матываванай крымінальнай справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», аб забароне мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка ды масавых арыштах удзельнікаў акцыяў 25 і 26 сакавіка, а таксама тыя, хто ажыцьцяўляе прапагандысцкую падтрымку гэтых дзеяньняў, працуюць дзеля аслабленьня нашай краіны ды міжнароднай ізаляцыі беларускай дзяржавы, наносячы наўпроставую шкоду інтарэсам беларускага народу ды нацыянальным інтарэсам Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

Партыя БНФ патрабуе «спыніць дзяржаўныя рэпрэсіі супраць уласнага народу ў сувязі з рэалізацыяй грамадзянамі свайго права на мірны пратэст, неадкладна вызваліць усіх адміністрацыйна арыштаваных за ўдзел у вулічных акцыях у Менску ды іншых гарадах Беларусі», спыніць крымінальную справу аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» ды неадкладна вызваліць усіх затрыманых у зьвязку з гэтай справай, а таксама адправіць у адстаўку міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG