Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарсуд пакінуў у сіле пакараньне Беленькаму за мітынг у Лошыцы


Юрась Беленькі

Юрась Беленькі

10 лютага судзьдзя Менгарсуду Сяргей Хрыпач пакінуў бязь зьменаў пастанову Ленінскага раённага суду адносна намесьніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага.

Палітык быў пакараны штрафам у 4,5 мільёна рублёў за неаплату бясьпекі падчас мітынгу на Дзяды ў Лошыцы.

«Пры разглядзе скаргі судзьдзя задаў мне пытаньне, якое, як кажуць, магло б забіць. Пытаецца: калі не было рашэньня выканкаму, а чаму ж вы праводзілі мерапрыемства? Кажу на гэта, што ўжо тры разы тут пра гэта тлумачыў. Што рашэньне на дазвол дае старшыня выканкаму ці ягоны намесьнік, і такі дазвол быў атрыманы, а пытаньне аб аплаце прымае калегіяльны орган. Гэта закон так тлумачыць. То бок у мяне ўражаньне, што судзьдзя нават не разгарнуў маю справу, інакш бы не задаў такога пытаньня», — распавёў Юрась Беленькі карэспандэнту Свабоды.

Перад пачаткам разгляду скаргі Юрась Беленькі выказаў недавер судзьдзі Сяргею Хрыпачу, але той хадайніцтва адхіліў. Таксама Юрась Беленькі патрабаваў, каб судзьдзя вёў працэс па-беларуску. Сяргей Хрыпач спаслаўся на афіцыйнае двухмоўе і працягваў весьці працэс па-расейску.

Лідэр КХП-БНФ Юрась Беленькі паведаміў, што на рашэньне судзьдзі Сяргея Хрыпача будзе падаваць скаргу старшыні Менгарсуду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG