Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт Сэнату ўхваліў Тылерсана на пасадзе дзяржсакратара ЗША


Рэкс Тылерсан падчас сэнацкіх слуханньяў
Рэкс Тылерсан падчас сэнацкіх слуханньяў

Камітэт Сэнату ЗША ў праблемах міжнародных дачыненьняў ухваліў у панядзелак кандыдатуру былога кіраўніка нафтавай карпарацыі ExxonMobil Рэкса Тылерсана на пасаду дзяржаўнага сакратара, расчысьціўшы тым самым шлях да яго зацьвярджэньня Сэнатам у поўным складзе.

Галасы чальцоў камітэту падзяліліся ў суадносінах 11 да 10 адпаведна з партыйнай прыналежнасьцю. Вырашальны голас «за» быў пададзены рэспубліканцам Марка Рубіё, які раней выказваў занепакоенасьць дзелавымі сувязямі намінанта з Уладзімірам Пуціным і баяўся, што Тылерсан будзе праводзіць палітыку, у якой «прагматызм стаіць вышэй за ўмацаваньне правоў чалавека і дэмакратыі» ў сьвеце. На канчатковае рашэньне Рубіё, мабыць, аказала ўплыў сумесная заява двух рэспубліканскіх «цяжкавагавікоў», Джона Маккейна і Ліндсі Грэма, у якім яны выказалі ўпэўненасьць у тым, што «Тылерсан можа быць эфэктыўным правадніком амэрыканскіх інтарэсаў».

Ўплывовы дэмакрат у міжнародным камітэце сэнатар Бэн Кардын свой голас супраць Тылерсана патлумачыў тым, што той не абазначыў выразна сваёй пазыцыі да антырасейскіх санкцыяў і не адказаў на пытаньне, ці варта Злучаным Штатам увязваць аказаньне той ці іншай краіне эканамічнай дапамогі з захаваньнем ёю правоў чалавека. Дэмакрат Боб Мэнэндэс паставіў у віну Тылерсану, што былы кіраўнік ExxonMobil пазьбег адказу на пытаньне, ці лабіравала ягоная кампанія Кангрэс за адмену антырасейскіх санкцыяў.

Рэспубліканец Роб Портман падтрымаў кандыдатуру Тылерсана, вылучыўшы ягоную адданасьць NATO і канкрэтна абавязаньням ЗША прыйсьці на дапамогу саюзьнікам, калі на іх будзе ўчынены ўзброены напад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG