Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Міхалок ажаніўся


Сяргей Міхалок і Сьвятлана Зелянкоўская. Каляж архіўных фота: Svaboda.org/Сяргей Балай

Сяргей Міхалок і Сьвятлана Зелянкоўская. Каляж архіўных фота: Svaboda.org/Сяргей Балай

Сьпявак Сяргей Міхалок і акторка Сьвятлана Зелянкоўская, якія жывуць разам ужо больш за сем год і гадуюць сына Макара, таемна ажаніліся год таму, 26 жніўня 2015 года. Аб гэтым Зелянкоўская распавяла ​Tut.by.

Пара зарэгістравала шлюб у Адэсе, пячаткі ў пашпарты пара ішла ставіць у тым жа адзеньні, што была на пляжы. У той дзень яны адсьвяткавалі росьпіс гарбатай у кавярні, пакуль сын спаў. Але Зелянкоўская распавядае, што зь Міхалком «мядовы месяц можа нечакана ўзьнікнуць у любую хвіліну».

Для абодвух гэта ня першы шлюб: Міхалок разьвёўся ў 2008 годзе з другой жонкай, сьпявачкай Алесяй Берулавай, а Зелянкоўская да таго разышлася з мастаком Аляксандрам Чарвонцам. Ад першых шлюбаў у іх засталіся дзеці: сын Павал у Міхалка ад першай жонкі Алены, дачка Аксінья у Зелянкоўскай.

Рэвалюцыйная эвалюцыя Міхалка: 22 песьні, якія варта пераслухаць

Сяргей Міхалок зьехаў зь Беларусі празь ціск КДБ — яму пагражала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Цяпер пара жыве ва Ўкраіне, там жа найчасьцей дае канцэрты гурт Міхалка Brutto і праект «Ляпіс-98». У Беларусі Міхалок апошні раз выступаў у 2010 годзе. Хоць тэксты Brutto прайшлі ідэалягічную праверку Менгарвыканкаму, у Беларусі яму выступіць дагэтуль не далі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG