Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіча сустрэлі ў Менску паплечнікі і журналісты ВІДЭА


Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Менск ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:44 0:00

Міхалевіч прыехаў у Менск

Былы кандыдат на прэзыдэнта і былы палітуцякач Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Менск. На ганку дома, дзе месьціцца офіс «Руху за Свабоду», яго сустракалі сябры і журналісты.

Алесь Міхалевіч удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. 19 сьнежня, пасьля акцыі апазыцыі ён быў затрыманы, правёў у сьледчым ізалятары КДБ каля двух месяцаў, абвінавачваўся паводле крымінальнай справы аб «арганізацыі масавых беспарадкаў».

Пасьля вызваленьня з СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе Алесь Міхалевіч правёў прэсавую канфэрэнцыю, на якой паведаміў, што ўмовай ягонага вызваленьня стала дадзеная пад катаваньнямі згода на супрацоўніцтва са спэцслужбамі.

Празь некалькі дзён Міхалевіч таемна пакінуў Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі.

Алесь Міхалевіч пасьля атрыманьня палітычнага прытулку жыў і працаваў у Чэхіі, час ад часу сустракаўся за межамі Беларусі зь сям’ёй, якая засталася ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG