Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі намераны абыйсьці Расею: як гэта магчыма


Кіраўнік Адэсы Міхаіл Саакашвілі намераны перахапіць у Расеі грузы, якія ідуць у Эўропу з Кітаю: для гэтага патрэбныя гарады і дарогі. Пра гэта ён распавёў у інтэрвію «5 каналу».

Паводле задумы Саакашвілі, так званы «Шаўковы шлях» павінны прайсьці праз марскі порт Ільлічоўск. Але для гэтага неабходна пабудаваць аўтамабільную дарогу, мост праз Днястроўскі ліман і прыняць заканадаўства па канцэсіі аўтабанаў.


«Цяпер ёсьць плян — „Новы Шаўковы шлях“. Рэальна лягістыка займае 30 дзён праз Расею, праз Ільлічоўск займае максымум 9 дзён. Усё ўжо выбудавана, вялікія патокі неабходна прывесьці. І гэта магчыма. Пабудаваць дарогу на Рэні — гэта значыць на Эўразьвяз. Затым пабудаваць праз Днястроўскі ліман вялікі мост, каб ніхто ніколі не адарваў Бесарабію. Мы ўжо працуем», — сказаў Саакашвілі.


Раней паведамлялася, што кітайскія банкі гатовыя інвэставаць у аб’екты інфраструктуры ва Ўкраіне ў рамках ініцыятывы «Новы шаўковы шлях».

«Новы шаўковы шлях» — гэта ініцыятыва Кітаю, сутнасць якой — стварэньне адзінай сістэмы інфраструктурных і гандлёвых шляхоў у Эўразіі, які аб’яднае ўсходнюю і заходнюю часткі кантынэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG