Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу аб паклёпе на Лукашэнку спынілі


Міхаіл Лукашэвіч каля свайго «палітычнага плоту»

Міхаіл Лукашэвіч каля свайго «палітычнага плоту»

У дачыненьні да берасьцейца Міхаіла Лукашэвіча спынілі крымінальную справу аб паклёпе на кіраўніка дзяржавы з-за адсутнасьці складу злачынства.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

У сьнежні 2014 году Сьледчы камітэт Берасьця распачаў супраць 63-гадовага Міхаіла Лукашэвіча справу паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу Беларусі — паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта. Падставай для крымінальнай справы сталі надпісы палітычнага зьместу на плоце Міхаіла Лукашэвіча.

Падчас сьледзтва ў хаце пэнсіянэра зрабілі ператрус, канфіскавалі фарбы і пэндзлі, якімі мужчына быццам бы рабіў надпісы. А невядомыя асобы замалявалі некаторыя элемэнты палітычнага «графіці» на плоце каля хаты.

Міхаіла Лукашэвіча зьмясьцілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя («Навінкі»), дзе лекары прызналі яго псыхічны стан задавальняючым.

У Сьледчым камітэце зьвесткі пра гэтую крымінальную справу не разгалошвалі і не было вядома, якія канкрэтна палітычныя плякаты палічылі паклёпам на кіраўніка дзяржавы.

Лукашэвіч — дысыдэнт са стажам. Яшчэ да пачатку перабудовы ён пісаў лісты-скаргі «на Захад». А ў 1984 годзе яго затрымалі ў Маскве каля амбасады Францыі. Кажа, што хацеў перадаць чарговы ліст у ААН. Пасьля таго затрыманьня Лукашэвіча зьмясьцілі ў вар’ятню.

«Палітычны плот» Міхаіла Лукашэвіча

«Палітычны плот» Міхаіла Лукашэвіча

XS
SM
MD
LG