Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч хоча ўвесьці падатак на пасылкі


Міхаіл Мясьніковіч

Міхаіл Мясьніковіч

Старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч прапанаваў браць падатак з пасылак, якія прыходзяць у Беларусь з-за мяжы. «Думаю, гэтае пытаньне мы вырашым», — заявіў ён 30 чэрвеня на сэсіі Савету Рэспублікі.

«Міжнародныя паштовыя адпраўленьні лявінападобна растуць, аднак фактычна не даюць „Белпошце“ нейкіх істотных даходаў», — сказаў Мясьніковіч.

У мінулым годзе ў Беларусь прыйшло 6,5 млн пасылак з таварнымі ўкладаньнямі. А сёлета за пяць месяцаў паступіла ўжо амаль 5 млн пасылак.

«Прычым гэтыя пасылкі прыходзіць з замежжа ня толькі для асабістага карыстаньня фізычнай асобы, але там утрымліваюцца цэлыя партыі тавараў, якія потым рэалізуюцца, то бок прадаюцца на рынках, у іншых месцах. Пералічваючы грошы па гэтых пасылках, напрыклад, у Кітай, пакупнік ня плаціць падатак на дададзеную вартасьць. Калі мы з вамі ідзем у краму, купляем хлеб, малако, то аўтаматам плацім ПДВ. Але, купляючы рэч за мяжой, ПДВ не выплачваецца», — цытуе БЕЛТА Мясьніковіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG