Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Што адбываецца ў менскім мэтро?

24 верасьня з прычыны кароткага замыканьня ў электрычнай шафе пункту пераключэньня кантактнай рэйкі спыніліся цягнікі 1-й лініі менскага мэтро. Пацярпелых няма, пасажыры самастойна пакінулі станцыі мэтрапалітэну. У 13:18 рух па першай лініі мэтрапалітэну аднавіўся да станцыі «Маскоўская».


18:21 24.9.2013

Фота электрашчыта, з-за якога спынілася мэтро


МНС апублікавала здымкі электрычнай шафы, з-за ўзгараньня якой, як мяркуецца, сёньня з 13-й да 14-й гадзіны праца мэтро была паралізаваная.

Паводле сайту МНС, рух электрацягнікоў у абодвух напрамках спыніўся з прычыны кароткага замыканьня ў электрычнай шафе пункту пераключэньня кантактнай рэйкі. Пацярпелых няма, пасажыры самастойна пакінулі станцыі. У 13:18 рух па першай лініі мэтрапалітэну аднавіўся да станцыі «Маскоўская».

Дадаткова быў арганізаваны рух двух тралейбусных і аднаго аўтобуснага маршрутаў паміж станцыямі «Маскоўская» і «Ўручча». У 14:04 рух быў адноўлены цалкам.


14:34 24.9.2013
Радыё Свабода
Рух у Менскім мэтрапалітэне адноўлены цалкам

МНС паведамляе на свім сайце, што ў 12 гадзін 48 хвілін у МНС паступіла паведамленьне пра задымленне ў тунэлі паміж станцыямі «Усход» і «Барысаўскі тракт» першай лініі мэтро

У выніку кароткага замыканьня ў электрычнай шафе пункту пераключэньня кантактнай рэйкі адбылося спыненьне руху электрацягнікоў у абодвух напрамках. Пацярпелых няма, пасажыры самастойна пакінулі станцыі мэтрапалітэна. У 13:18 рух па першай лініі метрапалітэна адноўлены да станцыі «Маскоўская». Дадаткова арганізаваны рух двух тралейбусных і аднаго аўтобуснага маршрутаў паміж станцыямі «Маскоўская» і «Уручча». У 14:04 рух адноўлены цалкам.
14:15 24.9.2013
14:02 24.9.2013
Радыё Свабода

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG