Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алянд і Мэркель у Кіеве з новым мірным плянам


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд прыбылі ў Кіеў з новымі мірнымі ініцыятывамі па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Як паведамляе з Кіеву карэспандэнт Радыё Свабода, не раскрываючы падрабязнасьцяў, лідэры дзьвюх краін заявілі, што іх мірны плян грунтуецца на захаваньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. Паводле інфармацыі карэспандэнта, які спасылаецца на дыпляматычныя крыніцы, сутнасьць пляну, хутчэй за ўсё, зводзіцца да спыненьня агню на ўмовах прызнаньня новай лініі падзелу бакоў канфлікту ў Данбасе, якая не супадае з той, якая фігуруе ў Менскіх пагадненьнях.

Аб неабходнасьці зафіксаваць такую лінію яшчэ 15 студзеня прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку напісаў расейскі лідэр Уладзімер Пуцін. Да гэтага ж заклікалі лідэры сэпаратыстаў на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы 31 студзеня ў Менску. У Кіеве гэтыя прапановы палічылі непрымальнымі.

У адміністрацыі Парашэнкі запэўніваюць, што Мэркель і Алянд прыехалі ў Кіеў, каб выказаць падтрымку мірнаму пляну ўкраінскага прэзыдэнта. 6 лютага лідэры Нямеччыны і Францыі прыбываюць у Маскву, дзе абмяркуюць з Пуціным шляхі ўрэгуляваньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG