Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жонка Статкевіча Марына Адамовіч трапіла ў аварыю


Машына, у якой ехала Марына Адамовіч, пасьля аварыі.

Машына, у якой ехала Марына Адамовіч, пасьля аварыі.

Пра аварыю з удзелам Марыны Адамовіч напісаў у Фэйсбуку яе сын Юрась Адамовіч.

«Лабавое. Машына ўсьмятку. Падушкі бясьпекі спрацавалі. Маці ў прытомнасьцi, дакладны стан невядомы», — напісаў Юрась гадзіну таму.

Спачатку тэлефон Марыны Адамовіч не адказваў. Некалькі хвілін таму Марына адгукнулася. «Прабачце, цяпер не магу гаварыць. Так, я ў шпіталі. Падрабязнасьці пазьней».

Як паведаміла Марына Адамовіч, яна цяпер знаходзіцца ў шпіталі райцэнтру Круглае Магілёўскай вобласьці: «Адчуваю сябе зараз лепш».

Марына Адамовіч трапіла ў аварыю, калі ехала разам з адвакатам з Шклова, дзе наведвала шклоўскую калёнію, у якой утрымліваюць Мікалая Статкевіча.

«Спадзяюся, з адвакатам усё добра. Ён застаўся пры машыне», — сказала Марына Адамовіч.

Паволе Марыны Адамовіч, па яё ў шпіталь выправіўся сын.

Як паведаміў пазьней Радыё Свабода Юрась Адамовіч, паводле яго зьвестак, людзі ў іншай машыне, гэтаксама як і адвакат, не атрымалі значных пашкоджаньняў, нягледзячы на моц сутыкненьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG