Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як толькі прыехаў першы эўрапейскі чыноўнік, пагоршылася становішча палітвязьняў, — Марына Адамовіч


Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч, архіўнае фота

Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч, архіўнае фота

Эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і палітыцы суседзтва Ёганэс Ган 16 красавіка сустрэўся ў Менску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцамі і сваякамі палітычных зьняволеных.

Жонка палітвязьня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч распавяла карэспандэнту Свабоды, што падчас сустрэчы ўздымалася пытаньне пра ўсіх беларускіх палітвязьняў.

«Мы нагадалі, колькі чалавек у нас сёньня за кратамі, сказалі, што сытуацыя ў кожнага зь іх на фоне гэтай актывізацыі кантактаў пагаршаецца. З боку эўрапейцаў былі традыцыйныя запэўніваньні. Па маім ўражаньні, якое я агучыла падчас сустрэчы, эўрапейцы гуляюць на ўмовах беларускага рэжыму. Як толькі прыехаў першы эўрапейскі чыноўнік у Беларусь, сытуацыя з нашымі хлопцамі зрабілася дрэннай. І з кожным новым візытам яна яшчэ больш пагаршаецца», — сказала Марына Адамовіч.

Яна адзначыла,што беларускімі ўладамі ня выканана ніводная ўмова, якую выстаўляў ЭЗ:

«Нічога не палепшылася, дэманструецца ўзмацненьне рэпрэсіяў. Кожны такі візыт эўрапейскіх чыноўнікаў ідзе на карысьць ня нам. Мы распавялі эўрапейцам пра сытуацыю з нашымі палітвязьнямі і пра апошнія зьмены, якія ня ёсьць пазытыўнымі».

XS
SM
MD
LG