Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марына Адамовіч перадала дакумэнты за Мікалая Статкевіча


Марына Адамовіч

Марына Адамовіч

Жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, кіраўніца ягонай ініцыятыўнай групы, перадала ў Цэнтральную выбарчую камісію дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча як патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі.

У складзе групы больш за 1700 чалавек.

Сярод іх такія вядомыя ў краіне людзі, як Ніл Гілевіч, Уладзімер Някляеў, Радзім Гарэцкі, Сяргей Законьнікаў.

Пасьля таго, як Марына Адамовіч выйшла з Цэнтральнай выбарчай камісіі, яна паведаміла журналістам, што прадстаўнікі ЦВК сказалі, што разгляд дакумэнтаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, праўдападобна, адбудзецца ў панядзелак 20 ліпеня. Пра канчатковае рашэньне Цэнтравыбаркам паведаміць спадарыні Адамовіч тэлеграмай.

Журналісты запыталіся, што будзе рабіць каманда Мікалая Статкевіча, калі ЦВК вынесе адмоўны вэрдыкт і не зарэгіструе ініцыятыўную групу. На гэта спадарыня Адамовіч адказала:

«Па-першае, гэтае рашэньне можна абскардзіць ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь (такой магчымасьці не было на ранейшых прэзыдэнцкіх выбарах), а ўжо канчатковае рашэньне пра тое, што рабіць далей, мы прымем пасьля вынясеньня рашэньня Вярхоўным Судом».

Уладзімер Някляеў і Марына Адамовіч

Уладзімер Някляеў і Марына Адамовіч

Уладзімер Някляеў у майцы «Свабоду Мікалаю Статкевічу»

Уладзімер Някляеў у майцы «Свабоду Мікалаю Статкевічу»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG