Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караткевіч падала дакумэнты ў ЦВК і пачаставала журналістаў баршчом

абноўлена

Тацяна Караткевіч
Тацяна Караткевіч

Патэнцыйная кандыдатка на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, прадстаўніца кааліцыі «Народны рэфэрэндум» Тацяна Караткевіч сёньня падала дакумэнты аб рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы.

Ініцыятыўную групу узначаліў кіраўнік грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.

У склад групы ўваходзяць 1900 чалавек, сярод іх 2 былыя кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі — гэта Рыгор Кастусёў і Аляксей Міхалевіч.

Перад тым, як падаваць дакументы ў Цэнтральную выбарчую камісію, Тацяна Караткевіч правяла кароткую сустрэчу з журналістамі. Прычым патэнцыйная кандыдатка на прэзыдэнта падрыхтавала для прадстаўнікоў мэдыяў боршч. Яна зварыла яго сама і, частуючы прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, сказала, што боршч — гэта «сымбаль удзелу жанчын ў беларускай палітыцы. За пяць год ён стаў не такім наварыстым, абяцаных заробкаў няма, скарачаюцца працоўныя месцы, людзі бяднеюць».

Тацяна Караткевіч сказала, што не зьбіраецца зьнімацца з выбарчай гонкі ні на якім этапе і таксама дадала, што яна ўваходзіць у ініцыятыўную групу яшчэ аднаго патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Міколы Статкевіча. У тым выпадку, калі Цэнтральная выбарчая камісія зарэгіструе групу спадара Статкевіча, яна будзе зьбіраць за яго подпісы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG