Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партал WikiLeaks паведаміў аб «праблемах з памяцьцю» у Гілары Клінтан


Партал WikiLeaks апублікаваў фрагмэнты перапіскі, згодна зь якімі кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў Гілары Клінтан мае праблемы з памяцьцю — ёй цяжка трымаць у галаве тэксты сваіх выступаў.

З апублікаваных лістоў вынікае, што памочніца Клінтан Хума Абэдзін разаслала ліст ключавым постацям перадвыбарчага штабу з парадамі не адхіляцца ад загадзя напісанага тэксту. У тэксьце гаворыцца, што Клінтан павінна больш карыстацца падказкамі праз «праблемы з галавой».

Здароўе Клінтан стала прадметам абмеркаваньняў ў СМІ пасьля таго, як ёй стала дрэнна на цырымоніі ў Нью-Ёрку ў памяць пра ахвяр тэрактаў 11 верасьня 2001 году.

У сярэдзіне кастрычніка апанэнт Клінтан, рэспубліканец Дональд Трамп выказаў здагадку, што яна прымала допінг на перадвыбарчых дэбатах. Паводле яго слоў, у пачатку дэбатаў Клінтан была энэргічная, але стала значна слабейшая бліжэй да іх канца.

Сайт WikiLeaks апошнімі днямі публікуе дакумэнты, зьвязаныя зь перадвыбарнай кампаніяй у ЗША, у прыватнасьці, перапіску бліжэйшага дарадцы Гілары Клінтан Джон Падэсты. Штаб Клінтан сьцьвярджае, што WikiLeaks атрымлівае дакумэнты ад расейскіх хакераў, зьвязаных са спэцслужбамі, якія ўзломваюць амэрыканскія сэрвэры з мэтай паўплываць на ход выбараў. У самой арганізацыі сьцьвярджаюць, што сайт WikiLeaks ніяк ня зьвязаны з расейскімі спэцслужбамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG