Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніком АБСЭ ў кантактнай групе па Данбасе можа стаць вядомы аўстрыйскі дыплямат


Марцін Сайдзік

Марцін Сайдзік

Новым адмысловым прадстаўніком Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) у трохбаковай кантактнай групе, якая займаецца ўрэгуляваньнем сытуацыі на Данбасе, стане вядомы аўстрыйскі дыплямат Марцін Сайдзік.

Пра гэта сёньня паведаміў украінскі «5 канал» са спасылкай на прадстаўніка прэзыдэнта Ўкраіны ў гэтым рэгіёне Ірыну Герашчанка. Яна адзначыла, што цяпер у АБСЭ старшынюе Сэрбія. І менавіта гэтая краіна будзе прымаць адпаведнае рашэньне:

«Паводле нашай інфармацыі, гэта будзе вядомы аўстрыйскі дыплямат Марцін Сайдзік, які мае вялікі досьвед працы ў міжнародных гуманітарных арганізацыях, у тым ліку ў ААН».

Ранейшая прадстаўніца АБСЭ на гэтай пасадзе Гайдзі Тальявіні сыходзіць у адстаўку, паколькі яна «эмацыйна стамілася».

XS
SM
MD
LG