Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рыгора Грыка звольнілі з працы пасьля пэрформансу з канцлягернай робай


Грамадзкі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык прыйшоў на працу ў краму ў канцлягернай робе

Грамадзкі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык прыйшоў на працу ў краму ў канцлягернай робе

Падставай для звальненьня Рыгора Грыка стаў прагул, які быццам бы меў месца на мінулым тыдні.

Пра гэта Свабодзе распавёў сам Рыгор Грык, які зладзіў сёньня пэрформанс, прыйшоўшы на працу ў адзеньні, стылізаваным пад канцлягерную робу:

«Напісаў заяву ўчастковаму, што дырэктар мне паставіла гематомы і выштурхала мяне на склад. Прыехаў зь Менску нехта адказны за кадры. Падсунулі мне загад (аб звальненьні, — РС) і аддалі працоўную кніжку. Сказалі, што пералічылі грошы. Звольнілі, бо я быццам у суботу прагуляў, хоць гэта быў мой адгул, які проста ня быў запісаны пісьмова», — распавёў спадар Грык.

Актывіст кажа, што ў часе скандалу ў краме міліцыянты ўзялі ў яго тлумачэньні, але адпусьцілі, не затрымліваючы.

Адміністрацыя баранавіцкай крамы «Mart Inn» катэгарычна адмовілася пракамэнтаваць Свабодзе прычыны звальненьня Рыгора Грыка, а таксама выказацца наконт інцыдэнту.

Грамадзкі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык прыйшоў 24 верасьня на працу ў паласатай робе, стылізаванай пад канцлягернае адзеньне.

Такім чынам ён выказаў пратэст супраць таго, што яму не выдаюць працоўнага адзеньня. Працаваў Рыгор Грык у краме грузчыкам.

XS
SM
MD
LG