Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнцкага актывіста Пятра Маркелава аднавілі ва ўніверсітэце, але на платным навучаньні


Пятро Маркелаў
Пятро Маркелаў

Адлічанага пасьля Дня волі ў 2015 годзе Пятра Маркелава, аднавілі на платнае навучаньне ў БДУ.

«Я толькі сёньня дамову падпісаў на платнае навучаньне, а таксама накіраваў ліст рэктару з просьбай усё ж такі на трэці курс аднавіць», — расказвае Пётар Маркелаў.

Пры аднаўленьні на фізычны факультэт БДУ ён страціў два сэмэстры навучаньня. Да адлічэньня хлопец вучыўся на 6-м сэмэстры, а цяпер навучаньне можа працягнуць толькі з 4-га.

Пакуль Пётар не пабачыў на ўласныя вочы загад на залічэньне, ён не да канца верыць у тое, што сытуацыя вырашылася. І перажывае, ці знойдуцца грошы на навучаньне.

«Я хачу вучыцца і жыць у Беларусі, бо мне тут камфортней за ўсё. Бо гэта мая краіна, менавіта тут я павінен мець больш за ўсё правоў і магчымасьцяў. БДУ — найлепшы ўнівэрсытэт у краіне, я хачу вучыцца тут і рабіць яго лепей. Я хачу жыць у Беларусі і рабіць яе лепей».

Афіцыйна Маркелаў быў выключаны за пропускі заняткаў пры сярэднім бале 8,6. Да адлічэньня ён балятаваўся ў дэпутаты Менскага гарадзкога савету ў 2014 годзе, падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2015-га быў актыўным назіральнікам і ладзіў відэатрансьляцыю з выбарчага ўчастку, спрабаваў зарэгістраваць студэнцкае аб’яднаньне «Інтэрмарыюм», якое спрыяе аднаўленьню культурных і сацыяльных сувязяў паміж краінамі Міжмор'я, а таксама палітычнай і эканамічнай інтэграцыі рэгіёну..

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG