Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баўгарскі нацыяналіст просіць прытулку ў Беларусі


Марыё Пунчаў

Марыё Пунчаў

У амбасадзе Баўгарыі ў Менску ня маюць інфармацыі і камэнтароў адносна паведамленьняў пра тое, што адзін зь лідэраў баўгарскіх нацыяналістаў папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі.

Там таксама адзначылі карэспандэнту Свабоды, што «гэта першы такі цікавы выпадак і людзі ёсьць розныя».

У амбасадзе сказалі, што ведаюць пра гэта з паведамленьняў СМІ.

Адзін з кіраўнікоў баўгарскай апазыцыйнай партыі «Атака», 52-гадовы Марыё Пунчаў папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі ў лісьце да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Баўгарскі грамадзянін заявіў, што застаўся бяз працы празь фінансавыя праблемы ў сваёй партыі і цяпер нікуды ня можа ўладкавацца. Ён зьвязвае гэта са сваімі палітычнымі перакананьнямі, паведамляе прэс-служба Лібэральна-дэмакратычнай партыі, да кіраўніцтва якой Пунчаў зьвярнуўся па дапамогу.

Пунчаў заяўляе, што ня раз выказваўся за далучэньне Баўгарыі да Эўразійскага эканамічнага саюзу.

«Мне надакучыла жыць у калёніі ЭЗ і ЗША. Я і мая сям’я хочам жыць у нармальнай краіне, дзе будуць паважаць нашы погляды, палітычныя і на жыцьцё. Я не хачу поўзаць на каленях і быць галодным, я і мая сям’я. Мы і цяпер галадаем. Даходаў у нас няма. Мая радзіма ператварылася для мяне і маёй сям’і з маці ў мачыху», — напісаў Марыё Пунчаў у сваім лісьце да Лукашэнкі.

Партыя «Атака» — ультранацыяналістычная арганізацыя, у ідэалёгіі якой прасочваюцца расісцкія і ксэнафобскія элемэнты. Яе прыхільнікі выступаюць супраць удзелу Баўгарыі ў ЭЗ і НАТО.

XS
SM
MD
LG