Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Марачкін намаляваў партрэт нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч. Карціну ён прадэманстраваў у Менску на сядзібе БНФ падчас імпрэзы, якую ладзілі былыя кандыдаты ў дэпутаты Ўладзімер Падгол і Алесь Таўстыка.

Аляксей Марачкін распавёў карэспандэнту Свабоды, што карціна называецца Nobilis Soveticus.

Паводле Марачкіна, твор напісаны ў год атрыманьня Нобэля грамадзянкай Беларусі Сьвятланай Алексіевіч — «русскоязычной» пісьменьніцай. Мастак кажа, што хацеў паказаць, што яна вядомая, але выйшла з савецкай гісторыі.

Падчас імпрэзы Ўладзімер Падгол і Алесь Таўстыка падвялі вынікі выбараў. Была арганізавана экспазыцыя пікетаў, якія не ўдалося выставіць падчас выбарчай кампаніі. Наведнікі ўбачылі таксама падарункі аднаго бізнэсоўца для Лідзіі Ярмошынай з нагоды заканчэньня выбараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG