Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Амэрыцы назвалі колькасьць ісламістаў, забітых кааліцыяй на чале з ЗША


Міжнародная кааліцыя на чале з ЗША за два гады вайсковай апэрацыі ў Сырыі і Іраку забіла каля 50 тысяч баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на вайсковага чыноўніка ЗША.

Паводле гэтага прадстаўніка Пэнтагону, Злучаныя Штаты нанесьлі па пазыцыях ісламістаў больш як 12 тысяч авіяўдараў. Ён адзначыў, што з-за буйных стратаў джыхадысты могуць сысьці ў падпольле.

Кааліцыя некалькіх дзесяткаў дзяржаваў на чале з ЗША ад 2014 году праводзіць вайсковую апэрацыю ў Сырыі і Іраку па барацьбе з «Ісламскай дзяржавай». Яна з паветра падтрымлівае курдзкія і некаторыя апазыцыйныя фармаваньні.

Агульны кошт апэрацый да кастрычніка 2016 году ацэньваецца ў 10 мільярдаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG