Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінярскага будуць судзіць 20 траўня


Максім Вінярскі, архіўнае фота
Максім Вінярскі, архіўнае фота

15 траўня міліцыянты затрымалі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага каля будынку Смалявіцкага райаддзелу міліцыі. Там паплечнікі сустракалі Леаніда Кулакова, які адбыў 7 сутак арышту за пікет каля Кургана Славы.

Максім пацікавіўся ў супрацоўнікаў міліцыі, на якой падставе яны вывезьлі Кулакова на вакзал, такім чынам сарваўшы сустрэчу паплечніка. За гэта Вінярскага затрымалі.

Міліцыянты правялі асьведчаньне Вінярскага на ўтрыманьне алькаголю, але наяўнасьць алькаголю не зафіксавалі. У выніку яны склалі пратакол па артыкуле 23.5, у якім запісана: «Учыніў зьнявагу службовай асобы дзяржаўнага органу пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў…»

Пасьля гэтага Вінярскі быў адпушчаны. Папярэдне суд над ім прызначаны на 20 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG