Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — міліцыі: «Вы павінны рабіць усё, каб спадабацца чалавеку»


Міліцыя сваімі дзеяньнямі павінна ствараць станоўчы вобраз у народзе. На гэта зьвярнуў увагу Аляксандар Лукашэнка на калегіі МУС па выніках працы органаў унутраных спраў за 2015, паведамляе .

«Вы павінны рабіць усё, каб спадабацца чалавеку сваімі дзеяньнямі. Але не залішне залагоджваць кагосьці», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

25 студзеня ў будынку суду Фрунзенскага раёну Менску людзі ў цывільным на працягу 20 хвілінаў зьбівалі журналіста Паўла Дабравольскага і актывістаў Паўла Сяргея і Максіма Шыціка. У Шыціка разьбітае брыво, у Дабравольскага гематомы на твары і целе, разарваныя куртка і штаны.

Павал Дабравольскі знаходзіўся ў судзе па рэдакцыйным заданьні і асьвятляў суд над графіцістамі. Падчас суду актывісты Павал Сяргей і Максім Шыцік разгарнулі расьцяжку з надпісам «Не палітычным перасьледам!» і выкрыквалі «Мастацтва — не злачынства!». Пасьля гэтага супраць журналіста і ўдзельнікаў імправізаванага пэрформансу была ўжытая грубая сіла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG