Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей спадзяецца на адкрыты дыялёг паміж Беларусьсю і ЭЗ


Уладзімер Макей, архіўнае фота

Уладзімер Макей, архіўнае фота

Усходняе партнэрства спрыяла «некатораму ажыўленьню дыялёгу і ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і ЭЗ».

Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей падчас выступу ў Рызе на саміце ініцыятывы «Ўсходняе партнэрства».

«Ад часу Віленскага саміту мы дасягнулі некаторага прагрэсу ў нашых адносінах і запусьцілі шэраг новых напрамкаў, уключаючы кансультацыі па пытаньнях мадэрнізацыі і перамовы па пагадненьнях аб спрашчэньні візавых працэдур і рэадмісіі. Якраз у гэтыя дні мы заключылі дамоўленасьць аб супрацоўніцтве па мэханізьме раньняга папярэджаньня ў сфэры энэргетыкі. Чакаем запуску партнэрства па пытаньнях мабільнасьці», — адзначыў кіраўнік беларускага МЗС.

Паводле Макея, патэнцыял супрацоўніцтва, аднак, «застаецца ў значнай ступені нерэалізаваным».

Ён заклікаў праз «адкрыты дыялёг пераадольваць існуючыя складанасьці ў адносінах».

«Мы страцілі занадта шмат часу, у той час як выклікаў, якім неабходна супрацьстаяць разам, становіцца ўсё больш. Мы спадзяёмся, што ў найбліжэйшай будучыні мы зможам выйсьці на новую якасьць і ўзровень у нашых адносінах — бяз санкцыяў і абмежаваньняў, паколькі яны супярэчаць самой ідэі сапраўднага партнэрства», — заявіў кіраўнік беларускай дыпляматыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG