Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо 12 чалавек асуджаныя за акцыю пратэсту 8 верасьня


У Менску працягваюць караць актывістаў за удзел у несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня. З раніцы 4 кастрычніка працэсы праходзяць у Савецкім раённым судзе, на тэрыторыі якога заканчвалася шэсьце ўдзельнікаў акцыі. Першым штраф у 30 базавых велічынь атрымаў грамадзкі актывіст Алесь Макаў.

«Мяне судзіла Натальля Драчова. Спачатку на суд не зьявіліся сьведкі-міліцыянты, якія ў пратаколе сьцьвярджалі, што я нібыта браў удзел у шэсьці па праспэкце Незалежнасьці, яны нібыта мяне бачылі каля дома 41. Але я пярэчыў, што калі быў там, дык шэсьця ўжо не было. Зрабілі перапынак, зноў выклікалі тых сьведак, яны цяпер ужо суду далі тыя ж хлусьлівыя паказаньні. У выніку — штраф 690 рублёў», — кажа пра суд Алесь Макаў.

У першай палове дня ў Савецкім раённым судзе таксама пачалі судзіць актывістку Маю Навумаву. Жанчына сябруе зь вядомым актывістам Леанідам Кулаковым. Падчас акцыі 8 верасьня Мая Навумава дапамагала яму тым, што несла пакунак зь ягонымі рэчамі на той выпадак, калі Кулакова затрымаюць, бо сам Леанід Кулакоў перасоўваўся падчас шэсьця з кійком з прычыны хваробы нагі. Суд над Маяй Навумавай зь невядомай прычыны зацягнуўся.

3 кастрычніка ў Маскоўскім судзе былі аштрафаваныя на 50 базавых велічынь сябра АГП Дзьмітры Кавалгін і актывістка руху салідарнасьці «Разам» Тацяна Талстая. Актывіста Паўла Юхневіча пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь.

2 кастрычніка ў Цэнтральным судзе Менску быў пакараны арыштам на 15 сутак сустаршыня БХД Павал Севярынец. Такі ж тэрмін атрымаў Андрэй Шарэнда і 7 сутак арышту — Натальля Папкова, актывісты зь Берасьця. Тады ж былы прадпрымальнік з Барысава Аляксандар Абрамовіч быў аштрафаваны на 50 базавых велічынь.

Раней за ўдзел у акцыі 8 верасьня да штрафаў і сутак былі асуджаныя Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Марына Адамовіч, Антось Жылка. Мікалай Статкевіч дагэтуль адбывае пакараньне ў ізалятары на Акрэсьціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG